Аб магчымасці атрымання адукацыі на беларускай мове
ва ўстановах адукацыі Круглянскага раёна
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (глава 7 артыкул 82) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Могуць стварацца групы з беларускай мовай навучання і выхавання па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
У Круглянскім раёне ў 2024/2025 навучальным годзе функцыянуе 9 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, у 4 з якіх (у 6 групах) адукацыйны працэс ажыццяўляецца на беларускай мове.
Установа адукацыі
|
Адрас установы дашкольнай адукацыі
|
Колькасць груп
ва ўстанове адукацыі
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А.Лавянецкага”
|
213191, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н,
в. Філатава вул.Лавянецкага,42 тэл. 75 325, 75 349
|
1
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кручанская базавая школа”
|
213197, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Круча
вул. Школьная,2
тэл. 73 707, 73 868
|
1
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цяцерынская сярэдняя школа імя А.С.Лукашэвіча”
|
213186, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в. Цяцерына
вул. Цэнтральная, 6
тэл. 74 434, 74 417
|
2
|
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Комсенічская сярэдняя школа імя Г.І.Шыбанава”
|
213184, Магілёўская вобл. Круглянскі р-н
в.Комсенічы перавулак Школьны,1
тэл. 73 573
|
2
|
У адпаведнасці з вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх установах адукацыі вядзецца работа па развіцці беларускага маўлення і культуры маўленчых зносін.
Парадак уліку дзяцей, з мэтай атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, вядзецца ў адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 265 ад 12 жніўня 2022 года “Аб парадку ўліку дзяцей з мэтай атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі”.